The Sims (серыя гульняў)
From Wikipedia, the free encyclopedia
The Sims — серыя камп’ютарных гульняў у жанры сімулятар жыцця, распрацаваная геймдызайнерам Уільямам Райтам і кампаніямі Maxis і The Sims Studio і выдадзеная кампаніяй Electronic Arts. Па стане на 2016 год па ўсім свеце было прададзена больш за 200 мільёнаў яе копій, што робіць «The Sims» адной з самых паспяховых і прадаваных серый гульняў у гісторыі.
жанр | Сімулятар жыцця |
---|---|
распрацоўшчык |
Maxis (2000–2006, 2012–цяперашні час) The Sims Studio (2006–2012) |
выдавец | Electronic Arts |
стваральнік | Уільям Райт |
платформа | Windows, macOS, Linux, Android і iOS |
рухавічок |
Renderware SmartSim |
першая гульня | The Sims |
дата першай гульні | 4 лютага 2000 года |
апошняя гульня | The Sims 4 |
дата апошняй гульні | 2 верасня 2014 года |
адгалінаванні (spin-off) | The Sims Online, MySims, The Sims Carnival, The Sims Social, The Sims FreePlay, The Sims Mobile |
сайт | http://thesims.com/ |
Гульні серыі «The Sims» не маюць якіх-небудзь пэўных мэтаў (за выключэннем розных тэматычных дапаўненняў і пакетаў пашырэнняў, якія змяняюць геймплэй; а таксама кансольных версій). Гулец стварае персанажаў, селіць іх у дамы, сочыць за іх настроем, дапамагае ім задавальняць патрэбы і выконваць жаданні. Вы можаце стварыць свайго персанажа, пасяліць яго ў такі дом, які вам падабаецца. У далейшым вы можаце рабіць амаль усё, што хочаце. Кожнае дапаўненне павялічвае колькасць магчымасцяў у гульні.