I (літара)
From Wikipedia, the free encyclopedia
I, i — дзявятая літара лацінскага алфавіта.
- У сістэме рымскіх лічбаў пазначае лік 1.
- У хіміі I — сімвал ёда.
- У матэматыцы i — пазначэнне уяўнай велічыні.
- У праграмаванні i часта выкарыстоўваецца, як індэксная зменная цыклу.
- У HTML тэг <i> выкарыстоўваўся для ўказання курсіўнага (англ.: italic) напісання.
- Літара I на манетах служыла знакам гамбургскага (на германскіх) і ліможскага (на французскіх) (да 1880) манетных двароў[1].