Еўрапе́йскі во́жык, або звыча́йны во́жык (Erinaceus europaeus) — млекакормячае сямейства вожыкавых. Еўрапейскія вожыкі маюць на целе характэрныя іголкі для абароны ад драпежнікаў і харчуюцца пераважна насякомымі, чарвякамі і мнаганожкамі. На працягу пэўнага часу гэты біялагічны від знаходзіўся пад пагрозай праз забруджванне навакольнага асяроддзя і інтэнсіўны дарожны рух, але ў сучаснасці гэтыя праблемы былі ліквідаваныя.
Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Закрыць