BAFTA (прэмія, 2024)
цырымонія ўручэння кінапрэміі Брытанскай кінаакадэміі 2024 года / From Wikipedia, the free encyclopedia
77-я цырымонія прысуджэння прэміі BAFTA за дасягненні ў вобласці брытанскага і міжнароднага кінематографа за 2023 год адбылася 18 лютага 2024 года ў Каралеўскай фестывальнай зале ў Лондане[1].
Хуткія факты 77-я прэмія BAFTA англ.: 77th British Academy Film Awards, Агульныя звесткі ...
77-я прэмія BAFTA англ.: 77th British Academy Film Awards | |||
---|---|---|---|
Агульныя звесткі | |||
Дата | 18 лютага 2024 года | ||
Месца | Каралеўская фестывальная зала, Лондан, Вялікабрытанія | ||
Вядучы | Дэвід Тэнант | ||
Узнагароды | |||
Найбольш узнагарод | «Опенгеймер» (7) | ||
Найбольш намінацый | «Опенгеймер» (13) | ||
Афіцыйны сайт акадэміі (англ.) | |||
|
Закрыць
Упершыню цырымонію вёў Дэвід Тэнант. «Я вельмі рады, што мяне папрасілі правесці цырымонію ўручэння кінапрэмій BAFTA і дапамагчы адзначыць найлепшыя фільмы гэтага года і многіх геніяльных людзей, якія ўвасабляюць іх у жыццё», — сказаў Тэнант.[2]
Цырымонія трансліравалася ў прамым эфіры на канале BBC One у Вялікабрытаніі і на BritBox International у Канадзе, Даніі, Фінляндыі, Нарвегіі, Паўднёвай Афрыцы, Швецыі і ЗША.[3]
Намінанты былі абвешчаны 5 студзеня 2024 года.[4]