54-ы Масачусецкі пяхотны добраахвотніцкі полк
From Wikipedia, the free encyclopedia
54-ы Масачусецкі пяхотны добраахвотніцкі полк (англ.: 54th Massachusetts Infantry Regiment) — першае рэгулярнае воінскае фарміраванне ў гісторыі ЗША, якое складалася цалкам з афраамерыканцаў, акрамя афіцэраў[1]. 54-ы полк быў створаны ў 1863 годзе і прымаў удзел у Грамадзянскай вайне паміж паўночнымі і паўднёвымі штатамі.
Пасля заканчэння баявых дзеянняў у арміі ЗША былі створаны рэгулярныя падраздзяленні, якія складаліся з чарнаскурых кавалерыстаў (гл. салдаты-буфала (руск.) (бел.). У 2008 годзе падраздзяленне было адноўлена як частка нацыянальнай гвардыі штата Масачусетс, якая выконвае цырыманіяльныя функцыі (54th Massachusetts Volunteer Regiment).