100-годдзе Беларускай Народнай Рэспублікі
From Wikipedia, the free encyclopedia
100-годдзе Беларускай Народнай Рэспублікі — шэраг мерапрыемстваў у Беларусі і па-за яе межамі ў 2018 годзе, прысвечаных 100-годдзю з моманту прыняцца Радай БНР Трэцяй Устаўной граматы 25 сакавіка 1918 года, згодна з якой Беларуская Народная Рэспубліка абвяшчалася незалежнай дзяржавай.
Звесткі ў артыкуле або некаторых яго раздзелах састарэлі |
Кульмінацыяй адзначэння юбілею стаў канцэрт і мітынг у Мінску на Дзень Волі, 25 сакавіка 2018 года. Рада БНР зацвердзіла медаль у гонар стагодздзя Беларускай Народнай Рэспублікі, які «ўручаецца за пажыццёвыя заслугі ў працы дзеля здзяйсненьня ідэалаў Акту 25 сакавіка 1918 г., у тым ліку за даследаванні і папулярызацыю беларушчыны, здабыццё і ўмацаванне дзяржаўнай незалежнасці Беларусі, барацьбу за свабоду і дэмакратыю ў Беларусі»[1]. Улады Рэспублікі Беларусь не зрабілі ніякіх заяў з нагоды юбілея абвяшчэння БНР, афіцыйныя СМІ праігнаравалі дату. У пачатку сакавіка 2019 года прэзідэнт РБ Аляксандр Лукашэнка адзначыў: «Стагоддзе — вялікая дата. Адсвяткавалі», але ён не бачыць падставы святкаваць наступны Дзень Волі ў цэнтры сталіцы[2].