Ян Длугаш
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ян Длу́гаш (польск.: Jan Długosz; 1415 — 1480) — польскі гісторык, аўтар 12-томнай «Гісторыі Польшчы» (напісана ў 1460-1480-я г., надрукавана ў пач. 18 ст.).
Хуткія факты Ян Длугаш, Дата нараджэння ...
Ян Длугаш | |
---|---|
польск.: Jan Długosz | |
Дата нараджэння | 1 снежня 1415 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 19 мая 1480[1][2] (64 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Jan Długosz z Niedzielska[d] |
Род дзейнасці | дыпламат, ваенны, гісторык, каталіцкі святар, географ, геральдыст, каталіцкі біскуп |
Альма-матар | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Заснавальнік польскай гістарыяграфічнай традыцыі, стварыў сваёй працай аснову для польскай гістарыяграфіі 16 ст., але яго «Гісторыя» мае вялікае значэнне і для ўсяе славянскай гістарыяграфіі. Ён быў першым ва Усходняй Еўропе, хто паказаў гісторыю славянскіх краін на агульным фоне сусветнай гісторыі, і раней за іншых зразумеў значэнне гістарычных крыніц і выкарыстаў іх у сваёй працы.