Янцзы
рака ў Кітаі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Янцзы — рака ў Азіі. Самая доўгая рака Кітая і Еўразіі.
Янцзы | |
---|---|
кіт. 长江 | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 6300 км |
Басейн | 1 808 500 км² |
Расход вады | 31 900 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | Тыбецкае нагор'е і Yangtze River source[d] |
• Вышыня | 5600 м |
• Каардынаты | 33°26′39″ пн. ш. 90°56′10″ у. д.HGЯO |
Вусце | Усходне-Кітайскае мора |
• Каардынаты | 31°23′37″ пн. ш. 121°58′59″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Усходне-Кітайскае мора |
Краіна | |
— выток, — вусце | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Даўжыня 6300 км. Вадазбор 1808 тыс. км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 34 тыс. м³/сек.
Пачынаецца на ўсходзе Тыбецкага нагор’я, дзе назвай Муруй-Ус, цячэ ў шырокай забалочанай даліне. Спускаецца з нагор’я, пераразае Сіна-Тыбецкія горы (пад назвай Цзіньшацзян), утварае глыбокія цясніны з парогамі і вадаскатамі (падзенне ракі ў верхнім цячэнні каля 5 тыс. м). У сярэднім цячэнні перасякае паўднёвую частку Сычуаньскай катлавіны, ніжэй якой утварае 3 цясніны са стромкім сценамі. Ніжняе цячэнне (пад назвай Чанцзян) у межах Цзянханьскай і Вялікай Кітайскай раўнін, дзе шырыня асноўнага рэчышча да 2 км, шмат рукавоў, праток. Упадае ва Усходне-Кітайскае мора, утварае дэльту (плошча каля 80 тыс. км²).
Асноўныя прытокі: Ялунцзян, Міньцзян, Цзялінцзян, Ханьшуй (злева). На правым беразе — буйныя азёры Дунтынху, Паянху, Тайху, якія рэгулююць сцёк ракі.
Асноўнае жыўленне ад мусонных дажджоў, у верхнім цячэнні — ад раставання горных снягоў і ледавікоў. Летнія паводкі з пад’ёмамі ўзроўню вады на раўнінах да 10—15 м, у цяснінах да 30—40 м. Сярэдні расход вады ў вусці 34 тыс. м³/с, найбольшы — да 70—100 тыс. м³/с. У мінулым на Янцзы былі катастрафічныя паводкі, для аховы ад якіх уздоўж рэчышча пабудаваны дамбы (даўжыня 2,7 тыс. км). Уплыў марскіх прыліваў на 700 км ад вусця. Цвёрды сцёк 280—300 млн т за год. На большай частцы рэчышча воды ракі маюць жоўтае адценне (назва «Блакітная рака», якую далі еўрапейцы, не адпавядае рэчаіснасці).
Значныя гідрарэсурсы. Шырока выкарыстоўваецца для арашэння (пераважна рысавых палёў). Гэчжоўбаскі гідравузел, ГЭС Тры цясніны. Суднаходная на 2850 км (ад падножжа Сіна-Тыбецкіх гор), для марскіх суднаў — ад горада Ухань. Агульная даўжыня водных шляхоў у яе басейне каля 70 тыс. км. Рыбалоўства: прамысловае значэнне маюць карп, лешч, кітайскі акунь, таўсталобік і інш.
У басейне Янцзы жыве болыш за 1/3 насельніцтва Кітая. Буйныя гарады: Ібінь, Чунцын, Ухань, Нанкін, у дэльце — горад Шанхай.