Якуб Ясінскі
Ваенна-палітычны дзеяч, адзін з кіраўнікоў паўстання 1794 года / From Wikipedia, the free encyclopedia
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ясінскі.
Якуб Ясінскі (польск.: Jakub Jasiński; 24 ліпеня 1759, Венглеў, Пазнаньскае ваяводства — 4 лістапада 1794, прадмесце Прага, Варшава) — літоўскі і польскі ваенны і палітычны дзеяч, інжынер, паэт. Адзін з кіраўнікоў вызваленчага паўстання 1794 года пад правадырствам Тадэвуша Касцюшкі, лідар радыкальнага «якабінскага» крыла паўстанцаў[1], прыхільнік ідэй французскай рэвалюцыі[2].
Хуткія факты Якуб Ясінскі, Дата нараджэння ...
Якуб Ясінскі | |
---|---|
польск.: Jakub Jasiński | |
Дата нараджэння | 24.7.1759 ці 1761 год |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 4 лістапада 1794(1794-11-04) (33 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | Рэч Паспалітая |
Гады службы | 1783—1794 |
Званне |
падбрыгадзір (1783) падпалкоўнік (1789) палкоўнік (1792) генерал-лейтэнант (1794) |
Бітвы/войны |
Вайна Расіі з Рэччу Паспалітай (1792) Паўстанне 1794 года |
Узнагароды і званні | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Творы ў Вікікрыніцах |
Закрыць
У час паўстання быў кашталянам Вільні, генеральным камандуючым паўстанцкімі войскамі ў Вялікім княстве Літоўскім. Адкліканы з Вялікага Княства Літоўскага з-за абвінавачванняў у «ліцвінскім сепаратызме». Кіраваў арганізацыяй новай арміі, набіраючы шляхту, мяшчан і сялян у войска. Пісаў вершаваныя пракламацыі да сялян на беларускай мове[3]. Загінуў пры абароне Варшавы.