Эсперанталогія
From Wikipedia, the free encyclopedia
Эсперантало́гія (эспер.: esperantologio) — падраздзел прыватнай інтэрлінгвістыкі, тэорыя мовы эсперанта[1]. Згодна з меркаваннем многіх даследчыкаў, эсперанталогія вывучае не толькі развіццё і функцыянаванне эсперанта, але таксама разнастайныя сферы яго прымянення і (на стыку з іншымі грамадскімі дысціплінамі, такімі як псіхалогія, сацыялогія і інш.) саму эсперанта-супольнасць — яе гісторыю і структуру[2][3], паколькі ўсе гэтыя феномены вельм цяжка аддзяліць адзін ад аднаго[4].
Эсперанталогія займае асобнае месца ў межах інтэрлінгвістыкі, паколькі эсперанта з’яўляецца найбольш развітай планавай мовай і, адпаведна, дае больш матэрыялу для інтэрлінгвістычных даследаванняў, чым іншыя планавыя мовы. Акрамя таго, значная частка (згодна з некаторымі ацэнкамі — не менш за палову[2] ці нават каля 90 %[5]) усёй спецыялізаванай літаратуры па інтэрлінгвістыцы выдадзена і працягвае выдавацца менавіта на эсперанта.