Эскалатар
From Wikipedia, the free encyclopedia
Эскала́тар (англ.: escalator, штучнае слова, створанае па прыкладу слова elevator, ад фр.: Escalade — штурмавая лесвіца) — пад’ёмна-транспартная машына ў выглядзе нахіленай на 30—35 ° да гарызонту лесвіцы з рухомымі прыступкамі для перамяшчэння людзей з аднаго ўзроўню на іншы .
Прыступкі лесвіцы звычайна прымацаваныя да замкнёнага ланцугу, які прыводзіцца ў рух ад электрарухавіка праз рэдуктар. Эскалатары распаўсюджаныя на станцыях метрапалітэна, вакзалах, у буйных гандлёвых установах, у падземных пераходах. Хуткась руху звычайна 0,5—1 м/с.