Эрмітаж
From Wikipedia, the free encyclopedia
Эрмітаж (руск.: Государственный Эрмитаж) — найбуйнейшы ў Расіі і адзін з найбуйных у свеце мастацкіх і культурна-гістарычных музеяў. Займае комплекс будынкаў на Дварцовай наберажнай у Санкт-Пецярбургу, існуюць таксама філіялы музея ў Казані і Амстэрдаме, а таксама ў Выбаргу.
Музей Дзяржаўны Эрмітаж | |
---|---|
Заснаваны | 1764 |
Заснавальнік | Кацярына II[1] |
Адкрыты | 1764 |
Месцазнаходжанне |
Расія: Санкт-Пецярбург, Палацавая плошча, 2 Палацавая набярэжная, 34 |
Наведвальнікі | |
Адрас | Санкт-Петербург, Дворцовая набережная, 34 |
Дырэктар | Міхаіл Барысавіч Піятроўскі |
hermitagemuseum.org (руск.) hermitagemuseum.org/… (англ.) |
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя музей пачынаецца з калекцый твораў мастацтва, якія пачала набываць у прыватным парадку расійская імператрыца Кацярына II. Першапачаткова гэта калекцыя месцавалася ў палацавым флігелі — Малым Эрмітажы (ад фр.: ermitage — месца адзіноты, келля), адкуль і замацавалася агульная назва будучага музея. У 1764 Кацярына II набыла першыя зборы галандскага ды фламандскага жывапісу, таму гэты год лічыцца датай заснавання музея; а ў 1852 з моцна разрослай калекцыі быў сфармаваны і адкрыты для наведвання публікі Імператарскі Эрмітаж.
Сучасны Дзяржаўны Эрмітаж уяўляе сабой складаны музейны комплекс. Асноўная экспазіцыйная частка музея займае пяць будынкаў, размешчаных уздоўж набярэжнай ракі Нявы ў цэнтры Санкт-Пецярбурга, галоўным з якіх лічыцца Зімовы палац.
З 1990 пост генеральнага дырэктара Дзяржаўнага Эрмітажа займае Міхаіл Барысавіч Піятроўскі, які змяніў на гэтым пасту свайго бацьку, вядомага гісторыка і археолага Барыса Барысавіча Піятроўскага.
На сённяшні дзень калекцыя музея налічвае каля трох мільёнаў твораў мастацтва і помнікаў сусветнай культуры, пачынаючы з каменнага веку і да нашых дзён.
Уваход у музей вольны для дзяцей і студэнтаў, а кожны чацвер — для ўсіх.