Энцыклапедычны слоўнік Бракгаўза і Эфрона
From Wikipedia, the free encyclopedia
Энцыклапеды́чны сло́ўнік Бракга́ўза і Эфро́на (скар. ЭСБЭ) — руская ўніверсальная энцыклапедыя.
Энцыклапедычны слоўнік Бракгаўза і Эфрона (ЭСБЭ) | |
---|---|
| |
Аўтар | гл. тэкст |
Жанр | універсальная энцыклапедыя |
Мова арыгінала | руская |
Выдавецтва | АТ «Ф. А. Бракгаўз — І. А. Эфрон» |
Выпуск | 1907 |
Месца публікацыі | Санкт-Пецярбург |
Старонак | 86 тамоў, 121 240 артыкулаў, 7800 ілюстрацый і 235 карт |
Выдавец — акцыянернае выдавецкае таварыства Ф. А. Бракгаўз — І. Эфрон (Пецярбург, 1890—1907). Выданне выходзіла ў двух варыянтах — 41 асноўны том і 2 дадатковыя (меншая частка тыражу) і 82 асноўныя і 4 дадатковыя паўтомы. Паўтомы маюць падвойную нумарацыю — напрыклад, паўтомы 49 і 50 (нумары на карэньчыку) на тытульных аркушах нумаруюцца XXV і XXVа. Першыя 8 паўтомаў выдадзеныя пад рэдакцыяй І. Андрэеўскага, астатнія — пад рэдакцыяй К. Арсеньева і Ф. Петрушэўскага.
Энцыклапедыя ўтрымлівае: 121 240 артыкулаў, 7 800 ілюстрацый, 235 карт.
- Малы энцыклапедычны слоўнік
У 1899—1902 гадах выпускаўся «Малы энцыклапедычны слоўнік Бракгаўза і Эфрона» (у 3-х тамах) і ў 1907—1909 гадах другое выданне ў 4-х тамах.
- Новы энцыклапедычны слоўнік
У 1911—1916 гадах выпускаўся «Новы энцыклапедычны слоўнік» (выйшла 29 тамоў з вызначаных 48, апошняе слова — «Отто»).
У РНБ захоўваюцца карэктурныя асобнікі тома 30 (Падалка — Пермская епархия; няпоўны, без пачатку) і тома 31 (Пермская система — Пазнаньское великое княжество).