Энергетыка Азербайджана
From Wikipedia, the free encyclopedia
Энергетыка — самая важная галіна гаспадаркі Азербайджана, прычым ужо паўтара стагоддзі. Дабрабыт краіны грунтуецца на нафтавым падмурку. На сённяшні дзень сырая нафта складае 80-95 % азербайджанскага экспарту тавараў.[1] У сувязі з вельмі моцнай залежнасцю эканомікі ад цэн на нафту, у ХХІ стагоддзі нярэдкія прыступы галандскай хваробы. Празмерна раздьмуты нафтавы сектар спараджае высокі ўзровень інфляцыі і ўскладняе экспарт іншых тавараў. У 1999 быў заснаваны Дзяржаўны нафтавы фонд Азербайджана, асноўная мэта якога — разумна распараджацца звышпрыбыткамі ад продажу нафты. Узрастае роля газавага сеткара. Электраэнергетыка базуецца пераважна на ЦЭС.