Эндру Фішэр
From Wikipedia, the free encyclopedia
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Фішэр.
Эндру Фішэр (29 жніўня 1862, Кросхаўз, Шатландыя — 22 кастрычніка 1928, Лондан, Вялікабрытанія) — аўстралійскі палітык, лейбарыст, пяты прэм’ер-міністр краіны, займаў пасаду тры разы. Пад яго кіраўніцтвам у 1910—1913 гадах была завершана велізарная заканадаўчая праграма, якая зрабіла яго, разам з прэм’ерам-пратэкцыяністам Альфрэдам Дыкінам, адным з заснавальнікаў заканадаўчай структуры новай нацыі. Спадчына рэформаў урада Фішэра і развіццё дзяржавы працягнуліся і пасля рознагалоссяў, якія ўзніклі ў Першую сусветную вайну і падчас аб’явы Уільямам Х’юзам поўнай вайсковай павіннасці.
Хуткія факты Эндру Фішэр, 5-ы прэм’ер-міністр Аўстраліі ...
Закрыць