Эндзі Уорхал
From Wikipedia, the free encyclopedia
Э́ндзі Уо́рхал (англ.: Andy Warhol; сапраўднае імя — Андрэй Варгола, славацк.: Andrej Varhola, англ.: Andrew Warhola; 6 жніўня 1928 года ў Пітсбургу, ЗША, пам. 22 лютага 1987 года ў Нью-Ёрку, ЗША) — найвыдатнейшы прадстаўнік поп-арту і сучаснай культуры ўвогуле. Эндзі Уорхал вядомы дзякуючы серыі кампазіцый з вялікім каларыстычным кантрастам, для стварэння якіх выкарыстоўваў тэхніку трафарэтнага друку. Паводле гэтага метаду былі створаны кампазіцыі звычайнага амерыканскага халадзільніка, бляшанкі колы і таматнага супу Campbell, звычайных прадметаў, напр. бананаў, сурвэтак і г.д. Трафарэтны друк дапамог Уорхалу стварыць партрэты вядомых людзей, такіх як: Мэрылін Манро, Элвіса Прэслі, Жаклін Кенэдзі, Марлана Бранда, Элізабет Тэйлар, а таксама Мао Цзэдуна і Леніна. Эндзі Уорхал асэнсоўваў усё, што маляваў, беспрадметна, без лішніх эмоцый. Таматны суп і доларавая банкнота мелі для яго аднолькавую вартасць з людзьмі, якіх ён маляваў.
Эндзі Уорхал | |
---|---|
англ.: Andy Warhol | |
Імя пры нараджэнні | англ.: Andrew Warhola Jr. |
Дата нараджэння | 6 жніўня 1928(1928-08-06)[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 22 лютага 1987(1987-02-22)[2][5][…] (58 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Andrej Warhola[d] |
Маці | Julia Warhola[d] |
Род дзейнасці | кінарэжысёр, мастак, фатограф, кінапрадзюсар, скульптар, дзеяч выяўленчага мастацтва, аператар-пастаноўшчык, сцэнарыст, аўтар дзённіка, дызайнер, графік, кінематаграфіст, мастак-гравёр, рысавальнік, ілюстратар, перформер, installation artist, аўтар, купец, прадзюсар |
Жанр | партрэтны жывапіс[d][3][8], нацюрморт[3][8] і партрэт[8] |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | поп-арт[3][8] |
Уплыў | Balcomb Greene[d][9], Robert Lepper[d][9], Samuel Rosenberg[d][9] і Joseph C. Fitzpatrick[d][10] |
Партыя | |
Сайт | warhol.org (англ.) |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Уорхал быў прадметам шматлікіх рэтраспектыўных выставак, кніг, мастацкіх і дакументальных фільмаў. Ён прыдумаў шырока ўжывальны выраз «15 хвілінная слава». Многія з яго твораў з’яўляюцца калекцыйнымі і вельмі каштоўнымі. Найбольшая цана, якую заплацілі за карціну Уорхала, складае 100 млн долараў, гэта было палатно пад назвай «Восем Элвісаў», створанае ў 1963 годзе. Гэтая купля была ўпамянута ў 2009 годзе ў артыкуле часопіса The Economist, які апісаў Уорхала як «лідара на рынку мастацтва»[11]. Працы Уорхала ўваходзяць у спіс самых дарагіх карцін, якія былі калі-небудзь прададзены.