Эканоміка Вялікабрытаніі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Вялікабрытанія — высокаразвітая постіндустрыяльная краіна, буйны пастаўшчык прамысловай прадукцыі на сусветны рынак і буйны экспарцёр капіталу (пераважна ў развітыя краіны). Па агульным аб'ёме ВУП у Еўропе саступае толькі Германіі. ВУП на душу насельніцтва складае 45 500 долараў (2018). На сферу паслуг прыходзіцца 79 % аб'ёму ВУП.[1] У шматгаліновай прамысловасці вядучую ролю адыгрываюць сучасныя галіны: складанае і навукаѐмістае машынабудаванне, хімічныя вытворчасці. Сельская гаспадарка адрозніваецца высокім узроўнем прадукцыйнасці працы і выкарыстаннем інтэнсіўных тэхналогій.
Эканоміка краіны рынкавая, з частковым дзяржаўным рэгуляваннем. Ролю міністэрства фінансаў адыгрывае Скарбніца яе Вялікасці (Her Majesty's Treasury). Грашовая адзінка — фунт стэрлінгаў = 100 пенсаў — трэцяя пасля даляра і еўра рэзервовая валюта. Банкі Шатландыі і Паўночнай Ірландыі маюць права выпускаць уласную валюту пры ўмовах яе забеспячэння адпаведнай колькасцю фунтаў. Нягледзячы на развітую эканоміку, паводле дадзеных ААН (2017), ва ўмовах скарачэння сацыяльных выдаткаў каля 14 млн брытанцаў жывуць у беднасці, з іх больш за 1,5 млн — у галечы.[2] Знешняя запазычанасць у 2018 складае 8,5 трлн даляраў — 2-е месца ў свеце пасля ЗША, і найвышэйшы % да ВУП пасля Ісландыі ды Люксембурга.[3]