Эдуард Мучанік
кароль Англіі (975—978) / From Wikipedia, the free encyclopedia
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Эдуард II.
Эдуард Мучанік (стар.-англ.: Eadweard, 962 — 18 сакавіка 978) — кароль Англіі з 975 года да 978. Святы праваслаўнай, каталіцкай і англіканскай цэркваў. Быў старэйшым сынам караля Эдгара, пасля смерці якога разам са сваім зводным братам Этэльрэдам прэтэндаваў на карону. У 975 годзе Эдуард быў абраны каралём, дзякуючы сваім уплывовым прыхільнікам архібіскупам Данстану і Освальду.
Хуткія факты Эдуард Мучанік, манарх Англіі[d] ...
Эдуард Мучанік | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Папярэднік | Эдгар | ||||||
Пераемнік | Этэльрэд Неразумны | ||||||
Нараджэнне |
963[1]
|
||||||
Смерць |
18 сакавіка 978 |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Уэсекская дынастыя | ||||||
Бацька | Эдгар[2][3] | ||||||
Маці | Этэльфледа[d][2][3] | ||||||
Веравызнанне | каталіцтва | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
18 сакавіка 978 года быў запрошаны ў замак Корф у Дорсэтшыры, дзе на той момант жылі прынц Этэльрэд і яго маці Эльфрэда, другая жонка нябожчыка Эдгара. Падчас прывітання быў забіты слугамі Эльфрэды.