Шлем з Сатан-Ху
From Wikipedia, the free encyclopedia
Шлем з Сатан-Ху — упрыгожаны шлем, знойдзены падчас раскопак пахавальнай ладдзі (руск.) (бел. ў Сатан-Ху ў 1939 годзе. Мяркуюць, што шлем, пахаваны прыблізна в 625 годзе, належаў каралю Рэдвальду (руск.) (бел., прычым багаты арнамент, магчыма, паказвае на тое, што сам шлем па сваіх функцыях быў аналагам кароны[2]. Шлем стаў самым культавым прадметам, знойдзеным у выніку аднаго з самых грандыёзных археалагічных адкрыццяў і прадстаўляе сабой адзін з найбольш значных артэфактаў англасаксонскай эпохі. Яго маска, дэкаратыўныя надброўі, наноснік і вусы, якія разам утвараюць постаць дракона ў палёце, сталі сімвалам не толькі цёмных стагоддзяў (руск.) (бел., але і сімвалам археалогіі ўвогуле[3]. Шлем быў выняты з зямлі ў выглядзе сотняў фрагментаў і ўпершыню выстаўлены на ўсеагульны агляд у форме рэканструкцыі ў 1945-46 гадоў, якая ў далейшым, у 1970-71 гадах, была заменена на больш сучасную.
Шлем з Сатан-Ху | |
---|---|
Культура | Англасаксы |
Месцазнаходжанне | |
Уладальнік | Брытанскі музей |
Матэрыял | жалеза, бронза, волава, золата, серабро і гранат |
Захоўваецца ў калекцыі ў | Брытанскі музей[1] |
Інвентарны нумар | 1939,1010.93[1] |
Дата адкрыцця | 1939[1] |
Месца выяўлення | Сатан-Ху[1] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |