Швейцарыя
краіна ў Цэнтральнай Еўропе / From Wikipedia, the free encyclopedia
Швейца́рыя (ням.: Schweiz, фр.: Suisse, італ.: Svizzera, рэтарам.: Svizra), афіцыйная назва — Швейца́рская Канфедэра́цыя (ням.: Schweizerische Eidgenossenschaft, фр.: Confédération suisse, італ.: Confederazione Svizzera, рэтарам.: Confederaziun svizra, лац.: Confoederatio Helvetica, скарочана CH) — дзяржава ў Заходняй Еўропе. Мяжуе на поўначы з Германіяй, на поўдні — з Італіяй, на захадзе — з Францыяй, на ўсходзе — з Аўстрыяй і Ліхтэнштэйнам. Назва паходзіць ад назвы аднаго з трох першапачатковых кантонаў Швіц. Афіцыйныя мовы: нямецкая, французская, італьянская, рэтараманская. Сталіца — горад Берн. Краіна падзяляецца на 23 кантоны (3 з іх падзелены на паўкантоны). Нацыянальнае свята — Дзень заснавання Канфедэрацыі (1 жніўня).
Хуткія факты
| |||||
Дэвіз: ««Unus pro omnibus omnes pro uno» лац.: Адзін за ўсіх, усе за аднаго» | |||||
Гімн: «Швейцарскі псалом» | |||||
Дата незалежнасці | Абвешчана 1 жніўня 1291 Прызнана 24 кастрычніка 1648 Федэрацыя з 1848 (ад Федэратыўная хартыя) | ||||
Афіцыйная мова | Нямецкая, Французская, Італьянская, Рэтараманская | ||||
Сталіца | Берн (дэ-факта) | ||||
Найбуйнейшыя гарады | Цюрых, Жэнева, Базель, Берн, Лазана | ||||
Форма кіравання | Парламенцкая рэспубліка | ||||
Федэральны савет | Гі Пармелен (Прэзідэнт) , Ігнацыё Касіс (Віцэ-прэзідэнт) , Ален Берсэ, Улі Маўрэр, Сіманета Самаруга, Віола Амэрд, Карын Келер-Зутэр | ||||
Плошча • Усяго • % воднай паверхні | 132-я ў свеце 41 284 км² 4,2 | ||||
Насельніцтва • Ацэнка (2014) • Шчыльнасць | 8 237 700 чал. (94-я) 198 чал./км² (65-я) | ||||
Валюта | Швейцарскі франк | ||||
Інтэрнэт-дамен | .ch | ||||
Код ISO (Alpha-2) | CH | ||||
Код ISO (Alpha-3) | CHE | ||||
Код МАК | SUI | ||||
Тэлефонны код | +41 | ||||
Часавыя паясы | +1 |
Закрыць