Швайпольт Фіёль
From Wikipedia, the free encyclopedia
Швайпо́льт Фіёль (ням.: Schweipold Fiol; каля 1460, Нойштат-на-Айшы — 7 мая 1525/16 мая 1526) — славянскі першадрукар. Паводле паходжання немец з Франконіі, каталіцкага веравызнання.
Швайпольт Фіёль | |
---|---|
ням.: Schweipold Fiol | |
Род дзейнасці | book printer, кнігадрукар, выдавец, ювелір, графік, вынаходнік, купец, мастак-гравёр |
Дата нараджэння | каля 1460[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1525 ці 1526 |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Прыбыў у Кракаў у 1479 годзе быў майстрам гафцярскай справы (вышывання золатам па тканіне). На сродкі заможнага кракаўскага мешчаніна Яна Тужона заснаваў друкарню з кірылічнымі шрыфтамі, вырабленымі Рудольфам Барсдорфам з Браўншвайга. Зберагліся 4 выдадзеныя ім кнігі набажэнстваў на царкоўнаславянскай мове. Дзве з іх — «Актоіх» або «Васьмігласнік» (1491) і «Часаслоў» (1491) маюць кароткае пасляслоўе ў форме калафона з тэкстам: «Доконана быс сия книга у великомъ граде Кракове при державе великого короля полского Казимира и докончана быс мещанином краковскимъ Шваиполтомъ Фиоль из немец немецкого роду Франкъ. И скончасас бо божием нарожениемъ 14 съть девять десят 1 лето». Іншыя дзве кнігі — «Трыёдзь посная» (не датаваная) і «Трыёдзь кветная» (1492) не маюць выходных звестак. Імаверна, кірылічнае кнігавыдавецтва было камерцыйным прадпрыемствам, разлічаным на шырокі рынак праваслаўнага рэгіёну Усходняй Еўропы. У лістападзе 1491 года арыштаваны па падазрэнні ў ерасі, неўзабаве па вызваленні пакінуў Кракаў. Жыў у Левачы ў Славакіі.