Чэмпіёны Формулы-1 сярод Канструктараў
спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя / From Wikipedia, the free encyclopedia
Тытул Чэмпіёна Формулы-1 сярод Канструктараў атрымлівае найлепшы канструкатар балідаў Формулы-1 (уладальнік інтэлектуальных правоў на рухавік і шасі), які вызначаецца ў канцы сезона па найбольшай колькасці набраных ачкоў падчас гонак Гран-Пры. У залік Кубка Канструктараў ідуць ачкі, якія былі атрыманы ў кожнай гонцы кожным з пілотаў канструктара. Да 1979 года толькі вынік найлепшага пілота прыносіў ачкі канструктару.
Упершыню Кубак Канструктараў быў атрыманы ў 1958 годзе камандай Vanwall. 15 розных канструктараў атрымлівалі кубак за гады існавання асобнага заліку для канструктараў. Scuderia Ferrari з'яўляецца найбольш паспяховым канструктарам з 16 перамогамі (з іх 6 запар з 1999 па 2004 гады). Канструктары толькі з 5 краін атрымлівалі перамогу ў агульным заліку: Вялікабрытаніі, Германіі, Італіі, Аўстрыі і Францыі. Двойчы канструктары атрымлівалі перамогу ў заліку карыстаючыся чатырма рознымі мадэлямі (Cooper у 1960 і Lotus у 1970).
У 2007 годзе Ferrari атрымала свой 16-ты тытул дзякуючы дыскваліфікацыі каманды McLaren з-за гісторыі са шпіянажам.