Чэлюскін (мыс)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Чэлюскін[1] (мыс Усходне-Паўночны, мыс Чэлюскіна) — паўночны ўскраек (мыс) паўвострава Таймыр і самы паўночны мацерыковы пункт Еўразіі. Упершыню яго дасягнулі ўдзельнікі 2-й Камчацкай (Вялікай Паўночнай) экспедыцыі штурман С. І. Чэлюскін разам з казакамі Фафанавым і Гарохавым у 1742 годзе. Да 100-годдзя экспедыцыі мыс быў перайменаваны Рускім геаграфічным таварыствам з мыса Усходне-Паўночны ў мыс Чэлюскін.
У 1878 годзе мыс Чэлюскін наведаў шведскі даследчык Арктыкі Нільс Адольф Эрык Нордэншэльд, а ў 1893 — нарвежскі даследчык Фрыцьёф Нансен змог першым абмінуць яго. У 1932 годзе экспедыцыяй Арктычнага Інстытута пад кіраўніцтвам Рудольфа Самойлавіча на ледаколе «Сямён Дзяжнёў» на мысе Чалюскін пабудавана палярная станцыя. Другую зімоўку ўзначаліў І. Д. Папанін, пашырыўшы станцыю да абсерваторыі.