Чуя (прыток Лены)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Чу́я (да зліцця з ракой Малая Чуя — Вялікая Чуя; руск.: Чу́я, Большая Чуя)[2][3] — рака ў Азіяцкай частцы Расіі, у Іркуцкай вобласці і Бураціі, правы прыток ракі Лена (басейн мора Лапцевых).
Чуя | |
---|---|
руск. Чуя | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 512 км |
Басейн | 18 400 км² |
Расход вады | 206[1] м³/с (у вусці) |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | хрыбет Сынныр |
• Каардынаты | 56°33′51″ пн. ш. 110°33′11″ у. д.HGЯO |
Вусце | Лена |
• Месцазнаходжанне | Мамска-Чуйскі раён, за 2740 км ад вусця Лены |
• Каардынаты | 59°16′37″ пн. ш. 112°27′01″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Лена → мора Лапцевых |
Краіна | |
Рэгіёны | Іркуцкая вобласць, Бурація |
Код у ДВР | 18030000412117100013988 |
— выток, — вусце |
Даўжыня ракі 512 км. Плошча вадазбору 18 400 км². Сярэдні расход вады ў вусці складае 206[1] м³/с, аб’ём сцёку — 6,502[1] км³/год. Выток ракі знаходзіцца на схілах хрыбта Сынныр. Працякае па Паўночна-Байкальскаму нагор’ю. Упадае ў Лену за 2740 км ад яе вусця[3]. Рэчышча Чуі пераважна ўрэзанае, з парогамі. Жыўленне ракі снегавое і дажджавое. Замярзае ў кастрычніку, вызваляецца ад лёду ў маі.
Асноўны прыток — Малая Чуя. Сярод прытокаў: Верхні Давакан, Якша, Амнундакан, Верхні Семнер, Ніжні Семнер, Куйкіпуры, Шаман, Дала, Унактыкан, Інмулінда, Ільгідзяк, Тулуках, Тыкша, Нерукан, Арляк, Малая Сасноўка, Малая Сехта, Вялікая Сехта, Чорная Рэчка, Лубжа (Верхняя Лубжа), Малая Барагда, Вялікая Барагда (Барагда), Вялікая Будуруеўка, Зімавейная і іншыя рэкі і ручаі[3].
Каля ракі знаходзіцца пасёлак Горна-Чуйскі[1].