Чая (прыток Лены)
From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Чая.
Ча́я (руск.: Ча́я[1][2]) — рака ў Азіяцкай частцы Расіі, у Іркуцкай вобласці і Бураціі, правы прыток ракі Лена.
Хуткія факты Чая, Характарыстыка ...
Чая | |
---|---|
руск. Чая | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 353 км |
Басейн | 11 400 км² |
Расход вады | каля 180 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | Верхнеангарскі хрыбет |
• Каардынаты | 56°17′07″ пн. ш. 110°37′30″ у. д.HGЯO |
Вусце | Лена |
• Каардынаты | 58°14′11″ пн. ш. 109°33′26″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Лена → мора Лапцевых → Паўночны Ледавіты акіян |
Краіна | |
Рэгіёны | Іркуцкая вобласць, Бурація |
Код у ДВР | 18030000412117100012080 |
— выток, — вусце | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Даўжыня ракі 353[3] км. Плошча вадазбору 11 400 км². Сярэдні расход вады каля 180[4] м³/с, сярэдні шматгадовы сцёк — 5,681[4] км³/год. Выток ракі знаходзіцца на схілах Верхнеангарскага хрыбта, прыкладна за 80[4] км у напрамку на паўночны ўсход ад возера Байкал. Басейн ракі на Паўночна-Байкальскім нагор’і і Прыбайкальскай упадзіне. Рэчышча адносна прамое, месцамі разгаліноўваецца на рукавы.
Прытокі: Асектамур, Абчада, Амутберэн, Асіктака, Каганда, Магдана, Кілякта, Налімда, Лімпея і іншыя рэкі і ручаі[3].