Чатал-Хююк
From Wikipedia, the free encyclopedia
Чатал-Гуюк (састарэлае напісанне) або Чатал-Хююк (турэцк.: Çatalhöyük Çatalhöyük [tʃaˈtal.højyk], таксама арм.: Եղանիկ і Çatal Hüyük, у перакладзе — «вілападобны пагорак») — вялікае паселішча эпохі керамічнага неаліту і энеаліту ў правінцыі Конья (паўднёвая Анатолія). З’яўляецца найбуйнейшым і найлепш захаваным выяўленым неалітычным паселішчам. Самыя раннія знойдзеныя культурныя пласты адносяцца да 7400 г. да н. э. Паселішча існавала да 5600 г. да н. э. Жыхары пакінулі паселішча да наступлення Бронзавага веку. Паселішча было размешчана за 140 км ад двухгаловай вяршыні вулкана Хасандаг (руск.) (бел.. Усходняя частка паселішча ўтварае пагорак, які ўзвышаецца над раўнінай на 20 м. На захад ад паселішча існавала яшчэ адно паселішча меншых памераў, а за некалькі сотняў метраў на ўсход ад яго было выяўлена паселішча армянскай, візантыйскай эпох.
Неалітычнае паселішча Чатал-Хююк* | |
---|---|
Neolithic Site of Çatalhöyük** | |
Сусветная спадчына ЮНЕСКА | |
Раскопкі ў паўднёвай частцы | |
Краіна | Турцыя |
Тып | Культурны |
Крытэрыі | ii, iv |
Спасылка | 1405 |
Рэгіён*** | Бліжні усход, Гамірк |
Гісторыя ўключэння | |
Уключэнне | 2012 (36 сесія) |
* Міжнародная канвенцыя «ЮНЕСКА» ** Назва ў афіцыйным англ. спісе *** Рэгіён па класіфікацыі ЮНЕСКА |