Чарнагорская мова
From Wikipedia, the free encyclopedia
Чарнагорская мова (саманазва: crnogorski jezik, црногорски језик) — паўднёваславянская мова заходняе падгрупы, у вузейшым сэнсе — літаратурны варыянт сербскахарвацкай мовы, на якім размаўляюць чарнагорцы і які выкарыстоўваецца ў якасці афіцыйнай мовы Чарнагорыі.
Чарнагорская мова | |
---|---|
Саманазва | crnogorski, црногорски |
Краіны | Чарнагорыя |
Афіцыйны статус |
Чарнагорыя Міжнародныя арганізацыі: |
Агульная колькасць носьбітаў | 229 тысяч (у Чарнагорыі, перапіс 2011 г.)[1] |
Статус | уразлівая[d] |
Класіфікацыя | |
Катэгорыя | Мовы Еўразіі |
|
|
Пісьменнасць |
лацінка (гаевіца) кірыліца (вукавіца) |
Моўныя коды | |
ISO 639-1 | — |
ISO 639-2 | cnr |
ISO 639-3 | cnr |
Ethnologue | cnr |
LINGUIST List | 1ew |
IETF | cnr |
Glottolog | mont1282 |
Вікіпедыя на гэтай мове |
Мова асноўваецца на іекаўска-штакаўскім дыялекце сербскахарвацкай моўнай сістэмы, які пашыраны ў Чарнагорыі і з’яўляецца з погляду параўнальнай лінгвістыкі адным з яе стандартызаваных узаемазразумелых варыянтаў разам з сербскай, харвацкай і баснійскай мовамі. Дыялект, які лёг у аснову літаратурнай чарнагорскай мовы, з’яўляецца таксама асновай для харвацкай, сербскай і баснійскай моў[2].
Як адзначаюць некаторыя даследчыкі, чарнагорская мова гістарычна мела назву сербскай[3]. Ідэя незалежнай, асобнай ад сербскай, чарнагорскай мовы ўзнікла ў перыяд 1990-х гадоў сярод прыхільнікаў незалежнасці Чарнагорыі. У выніку, чарнагорская мова была абвешчана афіцыйнай мовай краіны пасля ратыфікацыі новай Канстытуцыі краіны 22 кастрычніка 2007 года.
Літаратурны стандарт чарнагорскай мовы ўсё яшчэ развіваецца. Так, яе арфаграфія была зацверджана 10 ліпеня 2009 года, паводле якой у мове ўстанаўліваліся два варыянты алфавіта. Граматыка і навучальныя праграмы, аднак, пакуль застаюцца незацверджанымі[4].