Цёрн[3], Сліва калючая, Жасцёр, Шыпшына[4], Цярніна[5] (Prúnus spinósa) — невялікі калючы куст; від роду сліва (Prunus) сямейства Ружавыя (Rosaceae)[6].
Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Закрыць
Распаўсюджаны па ўсёй Еўропе, у Заходняй Азіі і Паўночнай Афрыцы. Вельмі зменлівы і стварае гібрыды з іншымі слівамі. Мяркуецца, што сумесь гэтага віду з алычой (Prunus cerasifera) стала продкам дамашняй слівы (Prunus domestica). Цёрн — расліна, якая выкарыстоўваецца ў фітатэрапіі, мае ядомыя плады, адыгрывае важную ролю для навакольнага асяроддзя, выкарыстоўваецца таксама ў біятэхнічных пасадках. Гэта меданос і крыніца цвёрдай драўніны, якая, асабліва раней, мела разнастайныя прымяненні. Утварае густыя, калючыя зараснікі, якія з’яўляюцца сховішчам для многіх відаў жывёл.