Цюкян
From Wikipedia, the free encyclopedia
Цюкя́н (руск.: Тюкя́н[1]) — рака ў Азіяцкай частцы Расіі, у Рэспубліцы Саха (Якуція), левы прыток ракі Вілюй (басейн Лены).
Хуткія факты Цюкян, Характарыстыка ...
Цюкян | |
---|---|
руск. Тюкян | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 747 км |
Басейн | 16 300 км² |
Расход вады | 30 м³/с (у вусці) |
Вадацёк | |
Выток | Сярэднесібірскае пласкагор'е |
• Месцазнаходжанне | Сярэднесібірскае пласкагор’е |
• Каардынаты | 66°10′19″ пн. ш. 116°44′26″ у. д.HGЯO |
Вусце | Вілюй |
• Каардынаты | 63°33′49,67″ пн. ш. 119°45′10,79″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Вілюй → Лена → мора Лапцевых |
Краіна | |
Рэгіён | Якуція |
Код у ДВР | 18030800612117400022752 |
— выток, — вусце | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Даўжыня ракі 747 км. Плошча вадазбору 16 300 км². Сярэдні расход вады ў вусці каля 30 м³/с. Сярэдні шматгадовы сцёк складае 0,947[2] км³/год. Выток ракі знаходзіцца на Сярэднесібірскім пласкагор’і. Працякае па Цэнтральнаякуцкай раўніне. Даліна ракі вузкая ў верхнім цячэнні і шырокая ў ніжнім. Рэчышча звілістае, на раўніннай частцы з шырокай поймай і шматлікімі лукавінамі. У басейне ракі вялікая колькасць балот і азёр. Замярзае ў першай дэкадзе кастрычніка, вызваляецца ад лёду ў сярэдзіне мая[2]. У верхнім цячэнні рака на некалькі месяцаў перамярзае. Жыўленне снегавое і дажджавое.
Асноўны прыток — Чылі (правы)[2].