Цэнтральны Балкан
From Wikipedia, the free encyclopedia
Нацыянальны парк «Цэнтральны Балкан» (балг.: Национален парк Централен Балкан) — запаведная зона, якая знаходзіцца ў цэнтры Балгарыі, у Балканскіх гарах. Вышыня парку вар'іруецца ад 550 м, каля горада Карлава да 2376 м каля гары Боцеў, самай высокай вяршыні Балкан. Заснаваны 31 кастрычніка 1991 года. Трэцяя па плошчы запаведная зона Балгарыі: 716,69 км² агульная плошча, даўжыня — 85 км з захаду на ўсход, сярэдняя шырыня 10 км. Размяшчаецца ў пяці абласцях: Ловечскай, Габраўскай, Сафійскай, Плоўдзіўскайй і Старазагорскай. Уключае дзевяць запаведнікаў: Боацін, Царычына, Казяны-Сцяна, Стенета, Северен-Джендем, Пеешці-Скале, Саколна, Джендема і Стара-Рака.
Цэнтральны Балкан | |
---|---|
bg/Национален парк Централен Балкан | |
Катэгорыя МСАП — II (Нацыянальны парк) |
|
Размяшчэнне | Балгарыя |
Плошча | 716,69 км² |
Дата заснавання | 1991 |
Кіруючая арганізацыя | Міністэрства аховы прыроды і водных рэсурсаў Балгарыі |
Сайт | visitcentralbalkan.net |
Цэнтральны Балкан — адзін з самых буйных і каштоўных нацыянальных паркаў у Еўропе. МСАП прысудзіў яму катэгорыю II (нацыянальны парк). Восем запаведнікаў парку, як і сам парк, уваходзяць у спіс асабліва ахоўных зон ААН, чатыры запаведніка ўваходзяць у Сусветную сетку біясферных рэзерватаў праграмы ЮНЕСКА «Чалавек і біясфера». Паўнавартасны член фонду PAN Parks.
Парк размяшчаецца ў зоне Радопскага змешанага лесу. З'яўляецца домам для мноства рэдкіх раслін і жывёл, а таксама мае вялікае гістарычнае і культурнае значэнне для навукі. Флора прадстаўлена 2340 разнавіднасцямі дрэў і раслін, лясы займаюць 56% зоны. Налічваецца 59 відаў млекакормячых, 224 віды птушак, 14 відаў рэптылій, 8 відаў амфібій, 6 відаў рыб і 2387 відаў беспазваночных.