Цэнтральна-Афрыканская Рэспубліка
краіна ў Афрыцы / From Wikipedia, the free encyclopedia
Цэнтральна-Афрыканская Рэспубліка[3], Цэнтральнаафрыканская Рэспубліка[4], ЦАР (фр.: République Centrafricaine) — дзяржава ў Цэнтральнай Афрыцы. Мяжуе на захадзе і паўднёвым захадзе з Камерунам, на поўдні — з Рэспублікай Конга і ДРК, на паўночным захадзе — з Чадам, на паўночным усходзе — з Суданам. Не мае выхаду да мора. Плошча 623 тыс.км². Афіцыйная мова — французская, найбольш пашыраная — санго. Сталіца — горад Бангі. Нацыянальнае свята — Дзень абвяшчэння рэспублікі (1 снежня).У 2010-х для краіны характэрная палітычная нестабільнасць, для вырашэння ўнутраных канфліктаў прыцягваліся міратворчыя сілы ААН. Сваёй слабаразвітасцю вылучаецца нават сярод краін Цэнтральнай Афрыкі: у 2016 годзе ЦАР займала апошняе месца ў свеце па паказчыках ВУП на душу насельніцтва і ІЧР[5]. Зрэшты, няма благога без добрага: у 2008 годзе часопіс National Geografic прызнаў прыроду ЦАР найменш пацярпелай ад забруджання ў свеце.
| |||||
Дэвіз: «Unité, Dignité, Travail» | |||||
Гімн: «La Renaissance» | |||||
Дата незалежнасці | 13 жніўня 1960 (ад Францыі) | ||||
Афіцыйныя мовы | французская і санга | ||||
Сталіца | Бангі | ||||
Найбуйнейшы горад | Бангі | ||||
Форма кіравання | Прэзідэнцкая рэспубліка | ||||
Прэзідэнт Прэм'ер-міністр | Фастэн-Аршанж Туадэра Махамат Камун | ||||
Плошча • Усяго • % воднай паверхні | 42-я ў свеце 622 984 км² 0 | ||||
Насельніцтва • Ацэнка (2017) • Шчыльнасць | ▲5 625 118[1] чал. 9 чал./км² | ||||
ВУП • Разам (2017) • На душу насельніцтва |
$3454 млн[2] (156-ы) $693 | ||||
ІРЧП (2016) | 0,352 (188-ы) | ||||
Валюта | Франк КФА | ||||
Інтэрнэт-дамен | .cf | ||||
Код ISO (Alpha-2) | CF | ||||
Код ISO (Alpha-3) | CAF | ||||
Код МАК | CAF | ||||
Тэлефонны код | +236 | ||||
Часавыя паясы | +1 |