Цешынская Сілезія
From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Сілезія.
Це́шынская Сіле́зія (польск.: Śląsk Cieszyński, чэшск.: Těšínské Slezsko ці чэшск.: Těšínsko, ням.: Teschener Schlesien) — гістарычны рэгіён паўднёва-ўсходняй Сілезіі, размешчаны ў міжрэччы Віслы і Одры. Тэрыторыя рэгіёна адпавядае тэрыторыі колішняга Цешынскага княства, якое пасля Першай сусветнай вайны было падзеленае між Чэхаславакіяй і Польшчай у выніку Цешынскага канфлікту. Сам горад Цешын быў падзеленае на польскае Цешын і Чэскі-Цешын у Чэхаславакіі. У цяперашні час бо́льшая частка тэрыторыі Цешынскай Сілезіі складае еўрарэгіён Цешынская Сілезія (польск.: Euroregion Śląsk Cieszyński, чэшск.: Euroregion Těšínské Slezsko).