Царква Святой Маргарыты Антыяхійскай (Копчаны)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Царква Святой Маргарыты Антыяхійскай (славацк.: Kostol svätej Margity Antiochijskej) — адзіны помнік архітэктуры, які, як мяркуецца, захаваўся з часоў Вялікай Маравіі. Размешчаны недалёка ад славацкай вёскі Копчаны.
Царква | |
Царква Святой Маргарыты | |
---|---|
славацк.: Kostol svätej Margity Antiochijskej | |
48°47′46″ пн. ш. 17°06′31″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Славакія |
Месцазнаходжанне | |
Епархія | Браціслаўская архідыяцэзія[d] |
Архітэктурны стыль | дараманская архітэктура[d] |
Першае згадванне | 1392 |
Дата заснавання | IX стагоддзе[1] |
Стан | нацыянальны культурны помнік |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Царква пабудавана ў IX або X стагоддзі, першае ўпамінанне ў 1392 годзе. Вакол царквы было размешчана некалькі маленькіх вёсак; пачынаючы з XIII стагоддзя людзі паступова пакідаюць гэтыя месцы. Царква працягвала працаваць аж да XVIII стагоддзя, у той час у Копчанах пачала будавацца новая царква.
Царква пабудавана ў раманскім стылі, у XIII стагоддзі была перабудавана з элементамі готыкі. Яна мае даволі шмат нетыповых для таго часу дэталей, такіх, напрыклад, як арыгінальныя аконныя праёмы, знакі, высечаныя на каменным фасадзе, і шэраг іншых.
У 1995 годзе царква была абвешчана нацыянальным культурным помнікам і прапанавана на ўнясенне ў спіс Сусветнай спадчыны.