Х’юберт Харэйша Хамфры (англ.: Hubert Horatio Humphrey, Jr.; 27 мая 1911 — 13 студзеня 1978) — амерыканскі палітык, дзяржаўны дзеяч, член Дэмакратычнай партыі, 38-ы віцэ-прэзідэнт ЗША пры прэзідэнце Ліндане Джонсане.
Хуткія факты Х’юберт Харэйша Хамфры, 38-ы віцэ-прэзідэнт ЗША ...
Закрыць
Хамфры двойчы быў сенатарам ад Мінесоты, заснаваў дзве арганізацыі: Мінесоцкую дэмакратычна-фермерскую працоўную партыю і рух «Амерыканцы за дэмакратычнае дзеянне». У 1945—1949 гг. быў мэрам Мінеапаліса. У 1964 г. Хамфры быў абраны віцэ-прэзідэнтам разам з Джонсанам. У 1968 г. Хамфры балатаваўся ў прэзідэнты, але з невялікім разрывам саступіў Рычарду Ніксану. У 1971 г. зноў абраны ў Сенат ад Мінесоты.