Хубсугул
From Wikipedia, the free encyclopedia
Хубсугу́л, Касагол[2] (манг.: Хөвсгөл) — буйное прэснаводнае возера на поўначы Манголіі, побач з мяжой Расіі, самае глыбокае возера ў Манголіі (да 267 м).
Хуткія факты Хубсугул, Морфаметрыя ...
Хубсугул | |
---|---|
манг.: Хөвсгөл | |
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 1645 м |
Даўжыня | 136 км |
Шырыня | 36,5 км |
Плошча | 2760 км² |
Аб’ём | 480,7 (381) км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 414[1] км |
Найбольшая глыбіня | 267 м |
Сярэдняя глыбіня | 138 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 5300[1] км² |
Размяшчэнне | |
Краіна | Манголія |
|
|
|
|
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Плошча паверхні возера 2620[2] км². Даўжыня 136 км, найбольшая шырыня 36,5 км. Даўжыня берагавой лініі 414[1] км. Аб'ём вады ў возеры — 480,7 (381[1]) км³. Плошча вадазбору 5300[1] км². Берагі пераважна абрывістыя і высокія. У возера ўпадаюць 96 рэк і ручаёў. З Хубсугула выцякае рака Эгійн-Гол (басейн Селенгі). Замярзае са снежня па май. На возеры востраў Далайн (плошча каля 7 км²)[1].
Возера суднаходнае, складовая частка транспартнага шляху з Расіі (Іркуцкая вобласць) у Манголію. Прыстані Хатгал (на поўдні) і Ханх (на поўначы). У раёне Хубсугула адкрыты паклады фасфарытаў.