Хрышчэнне Ісуса
From Wikipedia, the free encyclopedia
Хрышчэнне Ісуса — падзея ў жыцці і дзейнасці Ісуса Хрыста, якая азначае пачатак Яго грамадскага служэння. Гэта падзея запісана ў сінаптычных Евангеллях, у Евангеллі паводле Яна прама не апісваецца хрышчэнне Ісуса.
Хрышчэнне з’яўляецца адной з пяці асноўных вех у евангельскім апавяданні пра жыццё Ісуса, разам з Праабражэннем, распяццем, уваскрэсеннем і Узнясеннем. Большасць хрысціянскіх канфесій разглядаюць хрышчэнне Ісуса як важную падзею, якая з’яўляецца падставай для хрысціянскага абраду хрышчэння (гл. таксама Дзеянні 19:1-7). Ва ўсходнім хрысціянстве хрышчэнне Ісуса адзначаецца 19 студзеня, у свята Богаяўлення. У Рымска-каталіцкай царкве, Англіканскай царкве, лютэранскай цэркве і некаторых іншых заходніх канфесіях святкуецца ў свята Хрышчэння Гасподняга.