Холугаланд
From Wikipedia, the free encyclopedia
Холугаланд (нарв.: Hålogaland, магчымае напісанне Халагаланд) — паводле скандынаўскім сагам, самая паўночная правінцыя сярэднявечнай Нарвегіі. У раннюю эпоху вікінгаў, да аб'яднання Нарвегіі Харальдам Цудоўнавалосым, Холугаланд быў невялікім каралеўствам, выцягнутым уздоўж узбярэжжа паміж Намдаленам у Нур-Трондэлагу і Люнгенам у Тромсе пад кіраваннем вольных правадыроў — хёўдынгаў. Найбольш вядомым жыхаром Холугаланда быў, верагодна, Отар, які праславіўся сваім падарожжам у Б'ярмаланд.