Хесус-Марыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Хесус-Марыя (ісп.: Río Jesús María) — рака ў Коста-Рыцы. Бярэ пачатак на заходнім схіле гор Агуакатэ на вышыні каля 600 м, цячэ ў паўднёва-заходнім напрамку, упадае ў бухту Цівівэс заліва Нікоя. Даўжыня — 41 км. Асноўныя прытокі — рэкі Пайрэ (правы), Мачука (левы).
Хесус-Марыя | |
---|---|
ісп. Río Jesús María | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 41 км |
Вадацёк | |
Выток | |
• Вышыня | 600 м |
• Каардынаты | 10°01′ пн. ш. 84°33′ з. д.HGЯO |
Вусце | |
• Месцазнаходжанне | заліў Нікоя |
• Вышыня | 0 м |
• Каардынаты | 9°52′30″ пн. ш. 84°42′30″ з. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Краіна | |
— выток, — вусце | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
На рацэ ў сярэдзіне 1840-х быў пабудаваны каменны мост Пуэнтэ-дэ-лас-Дамас. Яго будаўніцтва фінансавалася на грошы багатых жанчын Коста-Рыкі: Далорэс Авеамуна — удавы кіраўніка ўрада Мануэля Фернандэса Чакона, яго залвіцы Херанімы Фернандэс Чакон — удавы кававага магната Марыяна Мантэалегрэ Бустамантэ і яго дачкі Магдаліны дэль Кастыльяа Вільягра — жонкі палітыка і прадпрымальніка Грэгорыё Эскалантэ Нава. Мост з'яўляўся часткай шашы Сан-Хасэ — Пунтарэнас, па якой ажыццяўляўся экспарт кавы. Зараз — нацыянальны помнік.