Хедэбю
From Wikipedia, the free encyclopedia
Хедэбю (Хайтхабу, ням.: Haithabu, дацк.: Hedeby, стар.-ісл. Heiðabýr — ад heiðr = пустэча, і býr = паселішча, двор) — найважнейшы гандлёвы цэнтр дацкіх вікінгаў, размешчаны ў глыбіні фіёрда Шлей, на скрыжаванні гандлёвых шляхоў з басейна Балтыйскага ў басейн Паўночнага мора (тут судны перацягваліся волакам у абыход Зунда) і з Каралінгскай імперыі ў Данію — так званы Валовы (Оксенвег) ці Вайсковы шлях (Хервег (англ.) (бел.). Цяпер гэта самая поўнач нямецкай зямлі Шлезвіг-Гольштэйн (раён Шлезвіг-Фленсбург, пасёлак Бусдорф).
Памежны археалагічны ландшафт Хедэбю і Даневірке* | |
---|---|
Archaeological Border complex of Hedeby and the Danevirke** | |
Сусветная спадчына ЮНЕСКА | |
Рэканструяваныя дамы ў зоне старога паселішча | |
Краіна | Германія |
Тып | Культурны |
Крытэрыі | iii, iv |
Спасылка | 1553 |
Рэгіён*** | Еўропа і Паўночная Амерыка |
Гісторыя ўключэння | |
Уключэнне | 2018 (невяд. сесія) |
* Міжнародная канвенцыя «ЮНЕСКА» ** Назва ў афіцыйным англ. спісе *** Рэгіён па класіфікацыі ЮНЕСКА |
Археалагічны комплекс Хедэбю складаецца з паўкруглага вала гарадзішча, злучанага з сістэмай абарончых збудаванняў Даневірке (Дацкі вал), гарадзішча, паўднёвага паселішча, шэрагу магільнікаў, камернага пахавання ў ладдзі і чатырох рунічных камянёў.