Хафіз Шыразі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Хаджы Шамсадзін Мухамад Хафізі Шыразі (перс.: خواجه شمسالدین محمد حافظ شیرازی), таксама часам згадваецца ў крыніцах як Шамсідзін Мухамад Хафіз Шыразе [3]) (каля 1325—1389/1390) — славуты персідскі паэт і суфійскі майстар 14 стагоддзя, яго вершы лічацца вяршыняй персідскай літаратуры. Адзіны з найвялікшых лірыкаў Ірана, які правёў амаль усё жыццё ў горадзе Шыраз. Хоць ён рана стаў сіратой, ён атрымаў моцную ісламскую адукацыю - імя Хафіз маглі надаць толькі таму, хто ведаў на памяць Каран. Яго песні адрозніваюцца прыгажосцю і ўтрымліваюць эратычныя, містычныя і вакхічныя тэмы, якія даўно праніклі ў персідскую паэзыю. Ён быў шырока вядомы ў свой час і аказаў значны ўплыў на наступных персідскіх паэтаў, а таксама пакінуў след у такіх важных заходніх паэтаў як Гётэ і Эмерсан.
Хафіз Шыразі | |
---|---|
перс.: خواجه شمسالدین محمد حافظ شیرازی | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | Мухамад |
Псеўданімы | Хафіз |
Дата нараджэння | каля 1325[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | не раней за 1389 і не пазней за 1390 |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт |
Кірунак | лірыка |
Жанр | газэль |
Мова твораў | персідская |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Цытаты ў Вікіцытатніку |
Звесткі яго жыцця ўтрымваюць мала верагодных фактаў і дат, але шмат легендаў. У адзіным захаваным аўтографе ён зваў сябе «Мухамад ібн Мухамад ібн Мухамад па мянушцы Шамс аль-Хафіз аш-Шыразе»[4].
Яго вершы з'яўляюцца вяршыняй персідскай паэзіі. Яны ў Іране дагэтуль чытаюцца і дэкламуюцца. У школах (мактабах) Бухарскага ханства у XVI — пачатку XX стагоддзя вершы Хафіза Шыразе ўваходзілі ў абавязковы навучальны курс.