Філіп II Габсбург
кароль Іспаніі (1556—1598) і Партугаліі (1580—1598) / From Wikipedia, the free encyclopedia
Філіп II (ісп.: Felipe II de España; парт.: Filipe I; 21 мая 1527 — 13 верасня 1598) — з 1556 года і да сваёй смерці быў каралём Іспаніі і Неапаля. З 1556 і да 1581 года ён таксама быў Гаспадаром Сямнаццаці Правінцый (асобна кожнай з правінцый, якія складалі Нідэрланды, у якасці герцага альбо графа). У 1554—1558 ён быў каралём-кансортам у Англіі як муж Марыі Цюдор, якая ўвайшла на старонкі англійскай гісторыі пад мянушкай крывавай за свой ваяўнічы каталіцызм. У 1580 годзе пасля смерці свайго дзядзькі і непрацяглай барацьбы, Філіп становіцца Філіпам I, каралём Партугаліі, такім чынам далучыўшы Партугалію, з яе заморскай імперыяй ды моцным ваенна-марскім флотам, да ўладанняў гаспадароў Іспаніі. З 1554 да 1556 года Філіп меў тытул караля Чылі.
Філіп II | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Felipe II | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | тытул заснаваны; Карл V Габсбург як кароль Арагона і Кастыліі | ||||||
Пераемнік | Філіп III | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Энрыке | ||||||
Пераемнік | Філіп III | ||||||
Нараджэнне |
21 мая 1527[1][2] |
||||||
Смерць |
13 верасня 1598(1598-09-13)[3][2][…] (71 год) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Дом Гасбургаў у Іспаніі[d] і Габсбургская Іспанія | ||||||
Бацька | Карл V Габсбург[5] | ||||||
Маці | Ізабела Партугальская[5] | ||||||
Жонка | Марыя Партугальская[6][5], Марыя I Цюдар[5][6], Елізавета Валуа[5][6] і Ганна Аўстрыйская[5][6] | ||||||
Дзеці | Дон Карлас[d], Ізабэла Клара Яўгенія[d], Каталіна Мікаэла Аўстрыйская[d], Фердынанд, прынц Астурыйскі[d], Infante Carlos Lorenzo of Spain[d], Дыега, прынц Астурыйскі[d][5], Філіп III і Infanta Maria of Spain[d] | ||||||
Дзейнасць | кіраўнік | ||||||
Аўтограф | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Філіп стаў адной з самых супярэчлівых постацей Іспанскай і еўрапейскай гісторыі з-за сваёй неадназначнай ролі ў каталіцкай рэакцыі на рух рэлігійнай рэфармацыі ў Еўропе, канфлікце з Атаманскай Портай і Англіяй і стварэнні атмасферы рэлігійнай нецярпімасці ў самой Іспаніі, якая прывяла да выгнання марыскаў з Гранады, што ў сваю чаргу прывяло да эканамічнага заняпаду поўдня краіны.
Неадназначна і роля Філіпа ў будучым заняпадзе Іспанскай эканомікі. Калі Філіп стаў каралём, пасля адрачэння свайго бацькі Карла V у 1556 годзе ён атрымаў 36 мільёнаў дукатаў доўгу і штогадовы дэфіцыт у 1 мільён дукатаў. Нягледзячы на гэта Філіп праводзіў вельмі актыўную замежную палітыку і ўдзельнічаў у шматлікіх узброенных канфліктах свайго часу, што некалькі разоў руйнавала эканоміку краіны, якая была вымушана абвяшчаць банкруцтва каралеўскай казны, упершыню зрабіўшы гэта ў 1557 годзе. Філіп быў вялікім прыхільнікам авечкагадоўлі, што прывяло да занядбання вырошчвання збожжавых культур. Ужо ў 1560-я гг. Іспанія вымушана была імпартаваць збожжа і іншыя прадукты харчавання. Падаткаабкладанне абыходзіла дваранства і, у асноўным, прыпадала на тыя групы грамадства, якія былі занятыя ў гандлі ці вытворчасці. Нягледзячы на гэта трэба дадаць, што дваранства рабіла плацяжы на карысць Царквы, якая ў сваю чаргу рабіла плацяжы ў каралеўскую казну, што было ўзгоднена з Папай Рымскім, і рабілася рэгулярна.
Прыток каштоўных металаў з амерыканскіх калоній, расходы караля на войны і рост колькасці насельніцтва ў сукупнасці з інфляцыйнымі працэсамі, якія адбываліся па ўсёй Еўропе ў 16 стагоддзі, справакавалі пяцікратнае павышэнне цэн у Іспаніі. Ад інфляцыі і вялікага падатковага ціску вытворчасць краіны прыйшла ў занядбанне, і землі Філіпа ўсё болей і болей залежалі ад увозу прадуктаў вытворчасці з іншых краін і прытоку золата і серабра з Амерыкі. Вузкая падатковая база Кастыліі і Нідэрландаў не давала дастатковых даходаў, якія б далі магчымасць Філіпу фінансаваць свае вайсковыя выправы. Таму ён быў вымушаны рабіць пазыкі ў банкіраў Генуі і Аўгсбурга. У выніку пад канец яго кіравання 40 % каралеўскіх даходаў ішло на выплаты працэнтаў па пазыках.