Фэгэраш (горны масіў)
From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Фэгэраш (значэнні).
Фэгэра́ш (рум.: Munţii Făgăraşului) — горны масіў у Паўднёвых Карпатах.
Хуткія факты Фэгэраш, Краіна ...
Фэгэраш | |
---|---|
рум. Munţii Făgăraşului | |
Краіна | |
Горная сістэма | Паўднёвыя Карпаты |
Даўжыня | 60 км |
Найвышэйшая вяршыня | Малдавяну |
Найвышэйшы пункт | 2544 м |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Масіў знаходзіцца ў самым цэнтры Румыніі, у ім размешчаны найвышэйшыя вяршыні краіны — Малдавяну (2543[1][2], 2544 м), Негою (2535 м), Вішця-Марэ (2527 м) і Леспезі (2522 м). Прасціраецца Фэгэраш прыкладна на 60 км паміж далінай Олта і вытокамі ракі Дымбавіца.
Геалагічна масіў складзены крышталічнымі пародамі. Схілы пакрыты букавымі, дубовымі і хвойнымі лясамі да вышыні каля 1700 м, вышэй — горныя лугі. На вышыні вышэй за 2000 м размешчана некалькі адносна буйных ледавіковых азёр.
Праз масіў праходзіць Трансфэгэрашская шаша, якая злучае Валахію і Трансільванію.