Футбол на летніх Алімпійскіх гульнях 2016
From Wikipedia, the free encyclopedia
Спаборніцтвы па футболе на летніх Алімпійскіх гульнях 2016 года праводзіліся на сямі стадыёнах у шасці розных гарадах Бразіліі з 3 па 20 жніўня 2016 года. Былі разгуляны два камплекты ўзнагарод сярод мужчын і жанчын. У спаборніцтвах бралі ўдзел 16 мужчынскіх і 12 жаночых зборных.
Мужчынскія зборныя маглі складацца з гульцоў ва ўзросце да 23 гадоў (народжаных пасля 1 студзеня 1993 года) і толькі з трох гульцоў, старэйшых за 23 гады.