Фрэдэрык Кук
Амерыканскі даследчык і лекар / From Wikipedia, the free encyclopedia
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кук.
Фрэдэры́к Альбе́рт Кук (англ.: Frederick Albert Cook; 10 чэрвеня 1865, Хортанвіл, Нью-Ёрк — 5 жніўня 1940, Нью-Рошэл, Нью-Ёрк) — амерыканскі ўрач, палярны падарожнік і бізнесмен, які заявіў, што першым у гісторыі чалавецтва дасягнуў Паўночнага полюса 21 красавіка 1908 год, за год да Роберта Піры. Таксама сцвярджаў, што 16 верасня 1906 года першым узышоў на вяршыню гары Дэналі. У 1909 годзе Піры і некаторыя супрацоўнікі Кука абвінавацілі яго ў фальсіфікацыі дадзеных. Дыскусіі працягваюцца па гэты дзень.
Хуткія факты Фрэдэрык Альберт Кук, Род дзейнасці ...
Фрэдэрык Альберт Кук | |
---|---|
англ.: Frederick Albert Cook | |
Род дзейнасці | падарожнік-даследчык, урач, хірург, альпініст, expedition medicine |
Дата нараджэння | 10 чэрвеня 1865(1865-06-10)[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 5 жніўня 1940(1940-08-05)[1][2][…] (75 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | ЗША |
Бацька | Тэадор Кох |
Маці | Маргарэта Ланге |
Жонка |
1) Лібі Форбс (у 1889—1890), 2) Мэры Фідэль Хант (у 1902—1923) |
Дзеці |
Рут Кук (падчарка), Хелен Кук |
Альма-матар | |
Узнагароды і прэміі | |
Сайт | cookpolar.org |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
У 1894—1913 гадах быў сапраўдным членам Арктычнага клуба, з’яўляецца адным з яго заснавальнікаў. У 1904 годзе стаў адным з заснавальнікаў Клуба Даследчыкаў, у 1907—1908 гадах Фрэдэрык Кук быў абраны яго ганаровым прэзідэнтам.