Франці́шак Бялі́нскі (польск.: Franciszek Bieliński; 1683 — 8 кастрычніка 1766, Варшава) — маршалак вялікі каронны, ваявода хэлмінскі. З шляхецкага роду Бялінскіх герба «Юноша», сын Казіміра Людвіка Бялінскага.
Хуткія факты Францішак Бялінскі, Ваявода хэлмінскі ...
Закрыць
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам
Бялінскі.
Староста мальбаркскі, з 1713 староста чэрскі (да 1726) і гарвалінскі (да 1757), чашнік каронны, падскарбі прускіх зямель (да 1738) і староста брадніцкі (да 1750), з 1715 староста груецкі, з 1717 асецкі (да 1757), у 1720 атрымаў 2 вёскі ў Асецкім старостве, з 1725 ваявода хэлмінскі, з 1726 дзяржаўца розембергскі і межашынскі, у 1730 перадаў юрбаркскае староства Чартарыйскім, з 1730 староста мірахоўскі (да 1745) і кавалеўскі, з 1732 маршалак надворны каронны, з 1742 маршалак вялікі каронны. У 1733 разам з братам Міхалам падпісаў акт варшаўскай генеральнай канфедэрацыі. Апроч таго староста лаўтэнбергскі да 1730, пільзненскі 1744, рагатынскі з 1759, дзяржаўца старагродскі з 1734 і стромецкі з 1735. Кавалер ордэна Белага Арла (1730). Знакаміты тым, што спрычыніўся да ўпарадкавання Варшавы.
У 1730 ажаніўся з Даротай Генрыетай з Пшабендоўскіх, падскарбянкай вялікай кароннай, удавой Яна Мікалая Радзівіла, новагародскага ваяводы. Дзяцей не меў.