Французскі Алжыр
From Wikipedia, the free encyclopedia
Францу́зскі Алжы́р (фр.: Alger да 1839, пазней Algérie[1] неафіцыйна Algérie française,[2][3] араб. الجزائر الفرنسية Al-Jaza'ir Al-Fransiyah) існаваў з 1830 па 1962. З 1848 да абвяшчэння незалежнасці, увесь Міжземнаморскі рэгіён Алжыра быў неад’емнай часткай Францыі, накшталт сённяшняй Корсікі і Рэюньёна. Пераважна засушлівы ўнутраны Алжыр, як і рэшткі Французскай Паўночнай Афрыкі, ніколі не лічыліся часткай Францыі. Адна з найстарэйшых заморскіх тэрыторый Францыі, Алжыр стаў месцам для сотні тысяч еўрапейскіх імігрантаў, вядомых як пье-нуар. Аднак, карэнныя мусульмане — арабы і берберы заставаліся большасцю насельніцтва краю на працягу сваёй гісторыі. Паступова незадаволенасць сярод мусульманскага насельніцтва з-за адсутнасці палітычнага і эканамічнага статусу прывёў да патрабаванняў большай палітычнай аўтаноміі, і ў выніку да незалежнасці ад Францыі. Напружанасць у адносінах паміж гэтымі двума групамі насельніцтва зведала кульмінацыю ў 1954 годзе, калі пачаліся першыя сутычкі, якія пазней перараслі ў алжырскую вайну. Вайна скончылася ў 1962 годзе, калі Алжыр атрымаў поўную незалежнасць у адпаведнасці з Эўянскімі пагадненнямі, падпісанымі ў сакавіку 1962, і праведзеным у ліпені 1962 рэферэндумам аб самавызначэнні.
Гістарычная дзяржава | |||||
Французскі Алжыр | |||||
---|---|---|---|---|---|
Algérie / Alger | |||||
|
|||||
1832 — 5 ліпеня 1962
|
|||||
Сталіца | |||||
Афіцыйная мова | французская, арабская і Berber[d] | ||||
Рэлігія | Іслам, Хрысціянства | ||||
Грашовая адзінка | Algerian franc[d] | ||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |