Форум Феадосія
From Wikipedia, the free encyclopedia
Фо́рум Феадо́сія (грэч. Φόρος Θεοδοσίου) — адзін з форумаў Канстанцінопаля візантыйскай эпохі (цяпер Стамбул). Пабудаваны пры Канстанціне Вялікім, ён першапачаткова называўся Бычыны форум (лац.: Forum Tauri). У 393 годзе ён быў пераназваны ў гонар імператара Феадосія I, які перабудаваў яго па прыкладзе форума Траяна у Рыме, акружыўшы грамадскімі будынкамі (цэрквы і лазні) і ўпрыгожыўшы порцікамі, трыўмфальнай калонай і дзвюма аркамі. Сёння гэта плошча Беязыт.
Сённяшняя вуліца Divanyolu, якая пачынаецца прама ля мячэці Ая-Сафія, вядзе на захад прыкладна тым жа шляхам, што і старажытная вуліца Меса, некалі галоўная артэрыя горада. Апошняя перасякала форум Феадосія і злучала яго з форумам Амастрыян, плошчай Філадэльфіян і Валовым форумам, а на ўсходзе з форумам Канстанціна і тэтрапілонам Міліем.
Паводле адной крыніцы, менавіта на Бычыным форуме вуліца Меса разыходзілася ў два бакі — галоўная магістраль ішла на захад, да Залатой брамы, а яе іншая частка ішла на паўночны захад да Адрыянопальскай брамы[1]. Аднак, паводле іншых звестак, скрыжаванне знаходзілася трохі далей на захад — на плошчы Філадэльфіян[2]. Тут трэба браць да ўвагі тое, што на працягу сваёй гісторыі Канстанцінопаль неаднаразова перабудоўваўся, і таму план горада часта змяняўся[3].