Ферэнц Пушкаш (венг.: Puskás Ferenc; сапраўднае імя Ферэнц Пурцэльд Біра, венг.: Purczeld Bíró Ferenc; 2 красавіка 1927, Будапешт, Венгрыя — 17 лістапада 2006, там жа) — венгерскі футбаліст, які прызнаецца многімі адным з найвялікшых гульцоў у гісторыі футбола, удзельнік венгерскай «Залатой каманды».
Хуткія факты Ферэнц Пушкаш, Агульная інфармацыя ...
Закрыць
Ферэнц Пушкаш яшчэ пры жыцці быў прызнаны найлепшым венгерскім футбалістам усіх часоў. Імя Ферэнца Пушкаша носіць мультыспартыўны стадыён у Будапешце. Прыз найлепшага гола года па версіі ФІФА носіць імя Пушкаша.