Файлак ар-Рахман
From Wikipedia, the free encyclopedia
Файлак ар-Рахман (англ.: Feilaq al-Rahman, араб. فيلق الرحمن — «Легіён (Корпус) ар-Рахман», «Легіён (Корпус) Госпада») — сірыйская ўзброеная ісламісцкая групоўка, звязаная з Сірыйскай свабоднай арміяй[2][3][4]. Адносіцца да так званай «умеранай» апазіцыі[5].
Файлак ар-Рахман | |
---|---|
араб. فيلق الرحمن | |
Іншыя назвы |
Легіён ар-Рахман Корпус ар-Рахман |
З'яўляецца часткай | Сірыйская свабодная армія |
Ідэалогія | сірыйскі нацыяналізм, суніцкі ісламізм |
Рэлігійная прыналежнасць | іслам |
Лідары | Абдул Наср Шамір[1] |
Штаб-кватэра | Qalaat al-Madiq |
Сфарміравана | 2013 |
Саюзнікі |
Фронт аль-Нусра Катар ЗША |
Праціўнікі |
Сірыя Расія Іран Хезбала |
Колькасць членаў |
2000 — 3000 (2015 год) 8000 — 9000 (2018 год) |
Удзел у канфліктах | Грамадзянская вайна ў Сірыі |
Узнікла ў лістападзе 2013 года шляхам аб’яднання некалькіх антыўрадавых фарміраванняў (найбольш буйныя — брыгады Liwa al-Bara і Liwa Abu Musa al-Ash'ari)[5]. Да сакавіка 2018 года дзейнічала ў асноўным ва Усходняй Гуце, на ўсходняй ўскраіне Дамаска (раён Джабар), ва Усходнім Каламуне. Групоўку ўзначальваў Абдул аль-Наср Шамір. Ён дэзертыраваў з сірыйскай арміі ў пачатку 2012 года.
Групоўка дэкларуе сваёй мэтай звяржэнне рэжыму Башара Асада, па сваёй ідэалогіі блізкая забароненым ў Сірыі «Братам-мусульманам». Падтрымліваецца Катарам і ЗША.