ФК ПМЦ Паставы
былы беларускі футбольны клуб / From Wikipedia, the free encyclopedia
ПМЦ — былы беларускі футбольны клуб з горада Паставы, прадстаўляў Пастаўскі Мэблевы Цэнтр. Заснаваны ў 2006 годзе, тады ж пачаў выступаць у Другой лізе. Першапачаткова з’яўляўся фактычна фарм-клубам мінскага МТЗ-РІПА, у ПМЦ гулялі пераважна дублёры і рэзервісты мінскай каманды. На наступны год, аднак, ПМЦ ужо стаў поўнасцю самастойным клубам, і ў выніку перамог у Другой лізе. У сезоне 2008 ПМЦ выступаў у Першай лізе, аднак заняў апошняе месца.
ПМЦ | |
---|---|
Заснаваны | 2006 |
Расфарміраваны | 2014 |
Горад | Паставы, Беларусь |
Стадыён |
ПМЦ Умяшчальнасць: 2000 |
Чэмпіянат | Першая ліга |
2008 | 14 месца |
Па заканчэнні сезону 2008 заснавальнік клуба, мясцовы прадпрымальнік Анатоль Бабічаў вырашыў рыхтаваць уласных ігракоў, замест таго каб запрашаць у каманду прыезджых. У выніку каманда ПМЦ спыніла выступы на рэспубліканскім узроўні, замест яе з’явілася дзіцячая футбольная акадэмія ПМЦ. Каманда ж стала выступаць толькі на абласным узроўні. Лепшыя выпускнікі пастаўскай акадэміі сталі трапляць у вядучыя беларускія клубы, а некаторыя — нават у клубы расійскай Прэм’ер-лігі[1].
У лістападзе 2014 года з-за фінансавых цяжкасцяў футбольная акадэмія ПМЦ у Паставах спыніла свё існаванне[2].